Каноплевыя
Коноплевыя (Cannabaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ружакветныя. Раней сямейства ўключалі ў парадак Urticales. Найбольш вядомыя прадстаўнікі, хмель (Humulus) і каноплі (Cannabis), часта культывуюцца шырока сустракаюцца ва ўмераных і гарачых раёнах планеты. Біялагічнае апісаннеКаноплевыя — шматгадовыя ці аднагадовыя травы, якія зімуюць пры дапамозе падземных карэнішчаў і каранёў, а таксама дрэвы і кусты. Сцябло ў роду Хмель уецца, у роду Каноплі прямое. Лісце лапчата-лопасцевае або складанае, процілеглае або ўверсе сцябла папераменнае. Кветкі аднаполыя, двухдомныя расліны. Мужчынскія кветкі сабраны ў складаную мяцёлку, жаночыя — у каташкі або шышкі. У мужчынскай кветцы развіты просты травяністы або плёнкавы пяціраздзельны калякветнік, пяць тычынак, супраціўных долям калякветніка. У жаночай кветцы плёнкавы калякветнік мае выгляд цэльнакрайняй невялікай чашачкі, абгартальнай толькі аснаванне завязі. Песцік адзін. Завязь верхняя аднагнёздавая, з адной вісячай выгнутай семяпупышкай. Слупкоў два ці адзін, двухраздзельны. Формула кветкі: Плод — арэх; насенне безбялковае; зародак або сагнуты (у канопляў) або завіты, слімаком (у хмеля). КласіфікацыяСямейства складаецца з 10 родаў[3]:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia