Плошча паверхні возера 1,45 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Найбольшая глыбіня 10,2 м, сярэдняя 5,4 м. Аб’ём вады ў возеры 8,06 млн м³. Плошча вадазбору 3,2 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй 11—17 м. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі возера высокія і стромкія, паўночныя — сплавінныя. Пойма шырынёй да 15 м, сухая, у паўночна-заходняй частцы пераходзячая ў верхавое балота. Каля 53 % плошчы дна Вялікага Белага да глыбіні 5 м выслана пяском, да глыбіні 6—7 м апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,1 га і водмель з глыбінямі да 0,1 м.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Вяліка Белае ўпадае ручай (пратока) з возера Гваздок.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)