Краснапёрка
Краснапёрка, чырванапёрка (Scardinius erythrophthalmus) — від прэснаводных рыб сямейства карпавыя. Народныя назвы: краснавочка, чарноха, чэрмнуха, чарналюга і інш.[1][2] АпісаннеЦела (даўжыня да 20—35 см, маса да 300—1000 г) даволі высокае, галава невялікая, рот касы, павернуты ўверх. Афарбоўка цела звычайна даволі яркая: спінка цёмна-карычневая або цёмна-зялёная, бакі жаўтавата-залацістыя з інтэнсіўна афарбаванай аблямоўкай па краях лускі. Вочы аранжавыя, з ярка-чырвонай плямай у верхняй частцы. Брушка за брушнымі плаўнікамі пляскатае, мае выразны кіль, укрыты луской. Спінны і грудныя плаўнікі ля асновы цёмныя, астатнія — ярка-чырвоныя (адсюль назва). Дарослыя рыбы афарбаваныя ярчэй за маладых. ПашырэннеШырока распаўсюджаны ў вадаёмах Еўропы і Сярэдняй Азіі. Жыве ў рэках, азёрах, вадасховішчах. Трымаецца ў прыбярэжнай зоне азёр, залівах рэк і іншых месцах багатай воднай расліннасцю з павольным цячэннем. У большай колькасці сустракаецца ў паўднёвых рэгіёнах, у вадасховішчах, у вадаёмах-ахаладжальніках электрастанцый. Ва ўсіх вадаёмах краснапёрка пазбягае адкрытых месцаў і хуткага цячэння[2]. Зімуе ў ямах. Асаблівасці біялогііВядзе аселы спосаб жыцця. Актыўная толькі ўдзень. Корміцца воднымі раслінамі і беспазваночнымі жывёламі, ікрою малюскаў, лічынкамі насякомых, моладзь — зоапланктонам. Пастаянна трымаецца ў густых зарасніках травы, багавіння, пазбягае адкрытай вады і цячэння. У цёплыя сонечныя дні падымаецца да паверхні або выходзіць у ціхія завадзі, затоны. Да канца восені збіраюцца ў чароды і залягаюць на глыбіні на ўсю зіму. Расце павольна. Полавая спеласць настае на 3—4-м годзе пры даўжыні каля 10 см. Нераст парцыённы (красавік—чэрвень) пры тэмпературы вады 15—18°С, найчасцей на застойных і заглееных мясцінах. Плоднасць больш як 200 тыс. ікрынак. ПромыселПрамысловае значэнне невялікае. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia