Вялікамажэйкаўская сядзіба
Вялікамажэйкаўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаная ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне в. Вялікае Мажэйкава (Шчучынскі раён). У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што амаль цалкам пашкоджана агароджа сядзібы (уласнік — КСУП "Саўгас «Вялікае Мажэйкава»): яе мураваная частка парасла мохам і пустазеллем. На самім будынку комплексу вылузваюцца фарба і тынкоўка, абсыпаецца цагляны мур. Флігель сядзібы — у аварыйным стане. Тым часам работы па кансервацыі гэтага аб’екта не праведзены з прычыны адсутнасці праектна-каштарыснай дакументацыі[1]. АрхітэктураУключала гасподу (згарэла ў 1914 г.), парк, абкружаны з трох бакоў пладовым садам і мураванай агароджай, афіцыну, гаспадарчыя пабудовы, бровар (1890 г.). Перад галоўным фасадам гасподы быў парадны партэр, абмежаваны мураванай агароджай з брамай, за якой былі зроблены два прамавугольныя ставы. ![]() Прамавугольная ў плане мураваная аднапавярховая афіцына вырашаная ў формах класіцызму. Лямус, які знаходзіцца ў паўночнай частцы сядзібы, выкананы ў традыцыях драўлянай народнай архітэктуры — двухпавярховы (першы паверх мураваны, другі — драўляны) квадратны ў плане будынак. Парк![]() Парк закладзены ў 1787 г. на плошчы каля 7 га. Мае сіметрычную рэгулярна-восевую планіроўку. Апроч параднага партэра, мае за домам сістэму баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, на паўночным усходзе знаходзілася мураваная альтанка-ратонда (не захаваліся). Сярод насаджэнняў маюцца экзоты: лістоўніца еўрапейская, белая акацыя, ліпа амерыканская і інш. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia