Вялікі Гэтсбі (раман)
«Вялікі Гэтсбі» (англ.: «The Great Gatsby») — раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, апублікаваны ў 1925 годзе. Пачаты Ф. С. Фіцджеральдам у Нью-Ёрку, а дапісаны і апублікаваны у Парыжы, дзе аўтар знаходзіўся падчас вандроўкі па Еўропе. Твор прылічваюць да так званай літаратуры «страчанага пакалення». Раман так і не атрымаў шырокай папулярнасці пасля рэлізу. Тыраж продажу склаў толькі 24 000 экзэмпляраў. Падчас «Вялікай дэпрэсіі» раман быў забыты, але цікавасць аднавілася і ён стаў папулярны у 1950-я гады, пасля 2-й сусветнай вайны. У 1998 годзе Сучасная бібліятэка прызнала раман «лепшым амерыканскім раманам 20 ст.» і 2-ім лепшым творам на англійскай мове 20 ст. Уведзены ў школьную праграму ў Злучаных Штатах Амерыкі. Працэс напісання рамана і публікацыя![]() Ф. С. Фіцджэральд пісаў: «Я адчуваў у сабе вялікі моц, такі, якога ва мне яшчэ не было». У адрозненні ад яго першых твораў, «Гэтсбі» старанна рэдагаваўся і адточваўся, таму што пісьменнік верыў, што гэты раман можа прынесці яму прызнанне. У студзені 1922 гады, пасля завяршэння п'есы «Размазня», ён пачаў планаваць гэты раман, а ў 1923 году пачалася праца над ім. ВокладкаМастак Фрэнсіс Кугат пачаў распрацоўку вокладка, калі раман быў яшчэ не дапісаны цалкам. Вокладка ў стылі ар-дэко з рамешчанай на ёй выявай жанчыны вельмі спадабалася аўтару і, пасля выхаду рамана, ён пісаў што «цалкам упісаў гэтую вокладку ў сваю кнігу». НазваПры напісанні твора, Фіцджэральд не быў упэўнены ў яго назве. Ён разглядаў такія варыянты, як «Вакол смецця і мільянераў», «Гэтсбі — Залаты капялюш», «Апантаны палюбоўнік» і «Па дарозе ў Вэст-Эг». За тыдзень да публікацыі аўтар вырашыў спыніцца на варыянце «Баль Трымальхіёна», але ў апошні момант выбраў назву «Вялікі Гэтсбі». Паводле задумы аўтара, назва «Вялікі Гэтсбі» мусіла паказваць чытачу, што да галоўнага героя трэба ставіцца рознабакова. З аднаго боку, Гэтсбі — моцны, выдатны чалавек з непераадольнай прагай жыцця, з другога — абмежаваны чалавек, які забіў сам сабе ў пагоні за грашыма і нікчэмнай, сапсаванай жанчынай. СюжэтГістарычныя моманты1922 год, ЗША знаходзяцца на вяршыні сваёй эканамічнай магутнасці. Пасля 1-й сусветнай вайны пачынаюцца «равучыя дваццатыя». Радыкальна мяняюцца мода і стыль адзення, надыходзіць росквіт джазу і ар-дэко, радыёвяшчанне робіцца паўсюдным, кінематограф робіцца гукавым і з рэдкай забавы ператвараецца ў масавае баўленне вольнага часу і асобны від мастацтва. У 1920-х гадах быў зроблены шэраг навуковых адкрыццяў і вынаходстваў, якія мелі далёкасяжныя наступствы, адзначаўся беспрэцэдэнтны рост прамысловасці і пакупніцкага попыту. Прапанова на рынку перавышала попыт, што абумовіла параўнальна нізкія цэны на тавары, але на працягу 1920-х гадоў спажыванне расло. Да 1920-х гадоў спецыяльнай 18-й папраўкай да Канстытуцыі ў ЗША была забаронена вытворчасць, продаж і імпарт алкагольных напояў. Папраўка была праведзена пры падтрымцы пратэстанцкіх рэлігійных арганізацый і прагрэсістаў. Ужыванне алкагольных напояў не было забаронена агулам, таму іх кантрабанда і збыт сталі манаполіяй арганізаванай злачыннасці, што значна павялічыла яе даходы і спрыяла пашырэнню ў амерыканскім грамадстве. Піцейныя дамы таго часу, дзе падавалі алкагольныя напоі, якія называліся «спікізі», былі на ўсёй тэрыторыі ЗША і залежалі ад кантрабандных паставак алкаголю, іх кантралявала рэгіянальная арганізаваная злачыннасць. Сюжэт раманаАпавяданне напісана ад першай асобы: Нік Каравэй пачынае яго з парады, якую калісьці даў яму заможны бацька, які прасіў не судзіць іншых людзей, якія не маюць яго пераваг. Трыманне гэтай парады ўвайшло ў Ніка ў звычку, за выключэннем выпадка Гэтсбі.
Раман таксама пачынаецца словамі Ніка, пра тое, што ён ужо вярнуўся дадому з Нью-Ёрка. Такім чынам, раман напісаны у стылі рэтраспектывы. Сваю гісторыю Нік пачынае успамінам пра тое, як арандаваў дом у Вэст-Эге на Лонг-Айлендзе, дзе, у адрозненні ад Іст-Эга, жылі не знатныя, але не менш багатыя людзі. Нік наведвае раскошны маёнтак Тома і Дэйзі Бьюкененаў. Дэйзі была траюраднай сястрой Ніка, а яе муж—Том, некалі гуляў у футбол у Елі. Том паказаны Нікам пагардлівым чалавекам з поглядамі расіста і магутным целаскладам, а Дэйзі як абаяльная, але недалёкая жанчына, маці трохгадовай дачкі. У гэтым доме Нік сустракае Джордан Бэйкер, сяброўку Дэйзі і вельмі вядомага гульца ў гольф. Джордан паведамляе Ніку, што ў Тома ёсць палюбоўніца ў Нью-Ёрку. Дзеля сустрэчы з палюбоўніцай—Міртл Вільсан, жонкай нічога не падазравалага аўтамеханіка Джорджа, Том арандуе кватэру ў горадзе. Том запрашае туды Ніка, дзе ён таксама знаёміцца з Кэтрын, сястрой Міртл, і з парай Мак-Кі, сябрамі Міртл. Ноч заканчваецца ўсеагульнай папойкай і разбітым носам Міртл, якая раздражняе Тома ўспамінам імя Дэйзі. Нік сыходзіць з гэтага хаосу з містарам Мак-Кі. ![]() Нечакана Нік аказваецца бліжэйшым суседам Джэя Гэтсбі, вельмі багатага чалавека, вядомага правядзеннем шыкоўных вясёлых вечарынак у сваім гіганцкім маёнтку, якія кожную суботу наведваюць сотні людзей. Неўзабаве шафёр Гэтсбі прыносіць Ніку фармальнае запрашэнне на адну з такіх вечарынак. Гэтсбі — загадкавы чалавек, пра памер і крыніцы велізарных багаццяў якога ходзіць шмат чутак. Ніхто з сустрэтых Нікам гасцей нават не ведае, як выглядае Гэтсбі. Пагатоў, афіцыйнае запрашэнне ад Джэя Гэтсбі — гэта нешта незнаёмае ні слугам, ні гасцям. Нік адзіны, каго Гэтсбі запрасіў на вечарынку сам. Падчас вечарынкі нейкі мужчына пазнае Ніка, і высвятляецца, што яны аднапалчане. Пасля аказваецца, што аднапалчанін Ніка і ёсць сам містар Гэтсбі. Неўзабаве паміж імі завязваюцца сяброўскія адносіны. Нік здзіўляецца, калі Гэтсбі прывозіць яго ў Нью-Ёрк і, без тлумачэння, апавядае гісторыю свайго ўзыходу па сацыяльнай лесвіцы. Там жа, у непрыкметным «спікізі» за сакрэтнай сценкай цырульні, Нік знаёміцца з кампаньёнам Гэтсбі, цёмным чалавекам—Мэерам Вульфшымам. Знаёмая Ніка—Джордан Бэйкер, апавядае яму пра тое, што Гэтсбі збірае вялікую колькасць гасцей у сябе, спадзяючыся на тое, што Дэйзі, яго былая каханая, выпадкова зазірне да яго. Праз Джордан Гэтсбі просіць Ніка зладзіць яму сустрэчу з Дэйзі. Нік абяцае зрабіць гэта. Адбываецца ўз'яднанне закаханых. Адначасова пачынаецца раман паміж Нікам і Джордан. Неўзабаве, падчас размовы ў атэлі «Плаза», Том даведваецца пра каханне Джэя да Дэйзі, і абвінавачвае яго ў тым, што ён бутлегер. Том пагражае Гэтсбі і выказвае сваю нянавісць да яго. У адказ Джэй настойвае на тым, каб Дэйзі сказала, што яна ніколі не любіла Тома, спадзяючыся на аднаўленне перапыненага пяць гадоў таму кахання. Дэйзі хоць і вагаецца, але адмаўляецца казаць гэта. Том адчувае перамогу. Ён вырашае, што назад Дэйзі і Гэтсбі паедуць разам, а ён, Нік і Джордан адправяцца ў іншай машыне. У гэты час Джордж Вільсан скандаліць са сваёй жонкай Міртл, западозрыўшы яе нявернасць. Яна выбягае з дому, убачыўшы машыну, якую днём вёў Том. Машына, у якой на гэты раз ехалі Гэтсбі і Дэйзі, збівае Міртл на смерць і ўцякае з месца аварыі. Джордан, Нік і Том, якія ехалі ззаду на іншай машыне, заўважаюць загінулую. Том пазнае ў ёй сваю каханку. Джордж, які звар'яцеў ад гора, апантаны ідэяй, што кіроўца машыны, якая збіла Міртл, і быў яе палюбоўнік. Ён вырашае знайсці гэтую машыну і адпомсціць яе гаспадару. Нік вяртаецца да дома Бьюкененаў і выяўляе паблізу Гэтсбі, які неспадзявана прагаворваецца, што машынай кіравала Дэйзі. Гэтсбі не хоча называць сапраўдную вінаватую аварыі, таму Нік раіць яму з'ехаць на тыдзень. Апошнія словы, якія Нік кажа Джэю: «Нікчэмнасць на нікчэмнасці, вось яны хто. Вы адзін каштуеце больш за іх усіх, разам узятых». Муж забітай, Джордж Вілсан, знаходзіць Гэтсбі па наводцы Тома і забівае яго басейне, а затым здзяйсняе самагубства. Нік абтэлефаноўвае знаёмых Гэтсбі, але ніхто з іх не прыходзіць на пахаванне. Том і Дэйзі з'ехалі, не пакінуўшы свайго адраса. Акрамя Ніка, бацькі Гэтсбі і слуг, на пахаванні прысутнічае толькі чалавек, якога Нік сустрэў у бібліятэцы Гэтсбі ў разгар самай першай яго вечарынкі. Пасля разрыву адносін з Джордан Бэйкер і выпадковай сустрэчы з Томам, калі высвятляецца, хто менавіта навёў Вільсана на Гэтсбі, Нік, з'язджаючы з Нью-Ёрка на Сярэдні Захад, разважае пра немагчымасць вярнуць мінулае. Героі
Беларускія перакладыУ 2023 годзе раман выйшаў на беларускай мове ў перакладзе Сяргея Матыркі[1].
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia