Васямнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗШАКанстытуцыйная рэгламентацыя "сухога закону" ў ЗША. Забараняе рэалізацыю і ўжыванне алкаголю ў ЗША. Пасля гэтага пачаўся перыяд самагонаварэння ў ЗША і масавай кантрабанды спіртных напояў у краіну (bootlegging). Ратыфікавана 16 студзеня 1919 г. Адменена 21-й папраўкай 5 снежня 1933 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Праз год пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу ,выраб, продаж і перавозка алкагольных напояў, увоз і вываз іх дзеля спажывання на тэрыторыі Злучаных Штатаў і на ўсіх тэрыторыях, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Злучаных Штатаў, забараняюцца. Раздзел 2. Кангрэс і асобныя штаты маюць сумеснай кампетэнцыю па ажыццяўленню гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўствам асобных штатаў , у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яе штатам.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia