Вялікі Егіпецкі музей
Вялікі Егіпецкі музей (араб. المتحف المصري الكبير, DMG al-Matḥaf al-Miṣrī al-Kabīr), таксама вядомы як Музей Гізы, — найбуйнейшы археалагічны музей у Гізе (Егіпет))[2], адкрыты ў 2024 годзе. З’яўляецца часткай новага генеральнага плана горада ў 2 км ад пірамід Гізы, яго плошча складае 50 гектараў[3]. Гісторыя5 студзеня 2002 года прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак заклаў першы камень на месца будучага музея[4]. Архітэктурная кампазіцыя і дызайн музея былі вызначаны на аснове конкурсу, абвешчанага 7 студзеня 2002 года[5]. Арганізатары атрымалі 1557 праектаў з 82 краін свету. 2 чэрвеня 2003 года пераможцам з прызавым фондам 250 тысяч долараў аб’явілі ірландскую кампанію Heneghan Peng з Дубліна[6]. Адкрыўся для наведвальнікаў 16 кастрычніка 2024 года[3]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкіvisit-gem.com (англ.) — афіцыйны сайт |
Portal di Ensiklopedia Dunia