Егіпецкі музей і збор папірусаў
Егіпецкі музей і збор папірусаў, коратка Егіпецкі музей (ням.: Ägyptisches Museum und Papyrussammlung) — музей у складзе Дзяржаўных музеяў Берліна. З 2009 года Егіпецкі музей размяшчаецца ў адноўленым Новым музеі на Музейным востраве. Гісторыя![]() ![]() Егіпецкі музей вырас з егіпецкага аддзела ў зборы караля Фрыдрыха Вільгельма III, створанага ў 1828 годзе па радзе Аляксандра фон Гумбальта. Першым кіраўніком гэтага аддзела, які размяшчаўся спачатку ў палацы Манбіжу, стаў Джузэпэ Пасалаква, купец з Трыеста, чыя калекцыя археалагічных знаходак пакладзена ў аснову збораў. Гэта калекцыя папоўнілася экспанатамі, прывезенымі з экспедыцыі Карла Рыхарда Лепсіуса ў 1842—1845 гадах. У 1850 годзе музей атрымаў уласны новы будынак, пабудаваны на Музейным востраве па праекце Фрыдрыха Аўгуста Шцюлера, Новы музей. У 1920 годзе Джэймс Сайман падарыў музею бюст Неферціці, самы вядомы экспанат калекцыі. Сайман фінансаваў раскопкі, якія ў егіпецкай Амарне вёў Людвіг Борхарт, і даставіў знаходкі ў Германію. Другая сусветная вайна падзяліла фонды музея. Новы музей у 1943 годзе атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, многія экспанаты згарэлі падчас пажару. Збор вывезлі на захоўванне ў розныя месцы. Бюст Неферціці перажыў вайну ў шахце саляварні ў Цюрынгіі, а потым быў перавезены ў Музей Вісбадэна. Большая частка калекцыі апынулася ва Усходнім Берліне і з 1958 года дэманстравалася ў Музеі Бодэ. Іншая частка калекцыі, перададзеная Заходняй Германіяй у Заходні Берлін, дэманстравалася з 1967 года ў Шцюлераўскім будынку насупраць палаца Шарлотэнбург. Пасля аб’яднання Германіі настаў час аб’яднацца і дзвюм часткам егіпецкай калекцыі. Экспазіцыя Егіпецкага музея ў Музеі Бодэ была закрыта ў 1990-я гады ў сувязі з рэканструкцыяй будынка. У жніўні 2005 года экспазіцыя з Шарлотэнбурга вярнулася на Музейны востраў, у Стары музей, дзе да 2009 года дэманстраваліся яе найбольш значныя экспанаты невялікіх памераў. Новы музей з прычыны недахопу выставачных плошчаў таксама не можа прыняць такія манументальныя скульптурныя і археалагічныя аб’екты калекцыі, як вароты з храмавага комплексу Калабшы і двор памінальнага храма Сахура. У адпаведнасці з майстар-планам Музейнага вострава ў будучыні яны будуць дэманстравацца ў планаваным чацвёртым флігелі Пергамскага музея. Экспанаты
Бібліяграфія
Гл. таксамаСпасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 140: variable 'contains' is not declared. |
Portal di Ensiklopedia Dunia