Вялікі Лес (Добрушскі раён)

Пасёлак
Вялікі Лес
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
3212812006
Вялікі Лес на карце Беларусі ±
Вялікі Лес (Добрушскі раён) (Беларусь)
Вялікі Лес (Добрушскі раён)
Вялікі Лес (Добрушскі раён) (Гомельская вобласць)
Вялікі Лес (Добрушскі раён)

Вялі́кі Лес[1] (трансліт.: Vialiki Lies, руск.: Великий Лес) — былы[2] пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1990-1992 гадах у чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 20 км на паўночны ўсход ад Добруша і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, за 48 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Паміж населенымі пунктамі Падравучае і Вялікі Лес размешчана возера Равучае, якое адносіцца да басейна ракі Ачоса (правы прыток ракі Іпуць)[3].

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай дарозе, а затым аўтамабільнай дарозе Дзям’янкіДобруш. Жыхары пасёлка выселеныя, жылых дамоў няма (1992 год). Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, з шыротнай арыентацыяй. Забудова драўлянымі дамамі.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Дзям’янкаўскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 жыхароў загінулі на франтах. У 1959 годзе пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Молат» з цэнтрам у вёсцы Дзям’янкі.

У 2005 годзе пасёлак Вялікі Лес выключаны з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 1992 год — жыхары вёскі (35 сем’яў) пераселены.

Дынаміка

  • 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў.
  • 1959 год — 240 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхары вёскі (35 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 46).
  2. а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 12 ліпеня 2019.
  3. Озеро Ревучее — Добрушский район Гомельская область.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya