Вялікі Манчэстэр
Вялі́кі Ма́нчэстэр (англ.: Greater Manchester) — цырыманіяльнае і метрапольнае графства на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Насельніцтва 2,562 млн чалавек (на 2007 год). Складаецца з 10 муніцыпальных раёнаў (Болтан, Беры, Олдэм, Рочдэйл, Стокпарт, Тэймсайд, Трафард, Уіган) і 2 гарадоў (Манчэстэр і Солфард). Вялікі Манчэстэр быў утвораны 1 красавіка 1974 года законам аб мясцовым самакіраванні, прынятым у 1972 годзе. ![]() Плошча Вялікага Манчэстэра складае 496 квадратных міль (1285 км²). Вялікі Манчэстэр мяжуе з Чэшырам (на паўднёвым захадзе і поўдні), Дэрбішырам (на паўднёвым усходзе), Заходнім Ёркшырам (на паўночным усходзе), Ланкашырам (на поўначы) і Мерсісайдам (на захадзе). На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка тэрыторыі Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Гарадская агламерацыя Вялікага Манчэстэра займае трэцяе месца ў спісе самых населеных агламерацый Вялікабрытаніі, ахопліваючы большую частку тэрыторыі графства. Геаграфія![]() ![]() Плошча графства Вялікі Манчэстэр складае 492,7 квадратных міль (1,276 км²). Ва ўсходняй частцы графства знаходзяцца Пенінскія горы: яны праходзяць праз Олдэм, Рочдэйл і Тэймсайд. На захадзе графства знаходзяцца Пенінскія балоты, каменнавугальныя басейны (галоўным чынам, пясчанікі і гліністыя сланцы). Праз межы графства працякаюць рэкі Мерсі і Тэйм. Таксама па тэрыторыі графства працякаюць рэкі Біл, Дуглас Ірк. На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана.[2] У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў,[2] у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Вялікі Манчэстэр з'яўляецца, магчыма, самай шматскладовай агламерацыяй у Вялікабрытаніі па-за межамі Лондана,[2] што прама адлюстроўваецца ў шчыльнасці транспартнай сеткі рэгіёна і памерах інвестыцый, якія накіроўваюцца на яе пастаяннае развіццё. У ніжэйпрыведзенай табліцы пералічаны муніцыпальныя раёны (metropolitan borough) графствы, а таксама большая частка іх населеных пунктаў. Служба нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі вылучае агламерацыю Вялікага Манчэстэра (Greater Manchester Urban Area), сканцэнтраваную вакол горада Манчэстэр і яго буйных прыгарадаў. Агламерацыя пакрывае большую частку (хоць не ўсю) метрапальнага графства. У агламерацыю не ўваходзяць паселішчы Уіган і Марпл, якія размешчаны ў межах графства Вялікі Манчэстэр, але ўваходзяць некаторыя паселішчы іншых графстваў, напрыклад, Уілмслау і Олдэрлі Эдж з Чэшыра, Уітуарт з Ланкашыра. Хоць ні графства Вялікі Манчэстэр, ні агламерацыя Вялікага Манчэстэра не маюць статусу «сіці» ў Злучаным Каралеўстве, Еўрапейскі Саюз разглядае агламерацыю вакол Манчэстэра «гамагенны гарадскі рэгіён».[3] ![]() На тэрыторыі Вялікага Манчэстэра быў вылучаны 21 участак асаблівага навуковага значэння: 14 з іх уяўляюць асаблівага біялагічную цікавасць, 5 — геалагічную цікавасць, а 2 - абедзве адначасова[4]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia