Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС), радзей Еўрапейская Унія — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі. Займае плошчу каля 4,233,255 км². Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек[1]. Дзяржавы-членыУ Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:
Кандыдаты на ўступленне9 краін маюць статус афіцыйных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз:
Гісторыя![]() Ідэі пан’еўрапеізму, якія доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз. Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугалю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952 года. З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 годзе заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 годзе яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community). ![]() Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі. ПашырэннеУ адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці)[2].
НарвегіяУ Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай. Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС
Дагаворы
ГеаграфіяГеаграфічнае становішчаЕўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еўропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя. Найбольш буйныя моры:
Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае. РэльефНягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі. Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах. Унутраныя водыЕўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ. КліматБольшая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат у паўднёваеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры. Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цёплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль усе еўрапейскія курорты. Карысныя выкапніРаспаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці. Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх у Расіі, Алжыры, Лівіі і Нарвегіі. Вугаль распаўсюджаны ў Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшчы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля. ЭкалогіяЭкалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю. Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферуГэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын. Забруджванне мора![]() Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры. Забруджванне бытавым смеццемШматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з смеццем, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку. Сістэма кіраванняЕўрапейскі саветЕўрапейская камісіяЕўрапейскі парламентСавет Еўрапейскага саюзаСуд Еўрапейскага саюзаУ рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу. Іншыя органыРаздзяленне кампетэнцыіПрававая сістэмаЗамежныя справыЭканоміка![]() Саюз мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. У Саюзе дзейнічае свая фондавая біржа. ЕС з’яўляецца ўдзельнікам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза. Нягледзячы на тое, што для ўсіх удзельніц ЕС дзейнічаюць адзіныя патрабаванні, узровень эканамічнага развіцця з’яўляецца розным. Найбольшы ВУП фарміруецца ў наступных краінах: Германія, Францыя, Італія, Іспанія. Да выхаду Вялікабрытаніі з ЕС яна таксама была ў спісе перадавых краін саюза[3]. Валютны саюзСтварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 20 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Харватыя, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2023. НасельніцтваКультураГл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia