Вялікі Мендэрэс
Вялі́кі Мендэрэ́с[2], Бююк-Мендэрэс[2], у старажытнасці — Меандр (турэцк.: Büyük Menderes) — рака на захадзе Турцыі, у Эгейскім рэгіёне. Даўжыня ракі 380 км[3][2][4][5] (прыкладна 584 км[6][7]). Плошча вадазбору 23,9 тыс. км²[3][2][4][5] (24 976[7] км²). Сярэдні расход вады каля 90 м³/с[3][2][5]. Выток ракі знаходзіцца на Анаталійскім пласкагор’і. Упадае ў Эгейскае мора, утвараючы дэльту. Басейн Вялікага Мендэрэса ўяўляе сабой грабенавую вобласць, якая змяшчае палеазойскія метамарфічныя ўтварэнні, складзеныя з гнейсаў, сланцаў, вапнякоў[7]. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае, таму старажытнагрэчаская назва ракі Меандр (грэч. Μαίανδρος) пачала ўжывацца ў якасці пазначэння лукавін рэк — меандраў[3][2]. Рака мнагаводная ў зімовы перыяд. Вада Вялікага Мендэрэса выкарыстоўваецца на арашэнне. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia