Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей
Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей (ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien — Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій) — энцыклапедычны слоўнік імёнаў, паняццяў і тэрмінаў, якія апісваюць побыт, міфалогію, права, эканоміку, палітыку Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Ён стаў асноўным навучальным дапаможнікам у нямецкіх і расійскіх класічных гімназіях з канца XIX стагоддзя, быў перакладзены на 16 моў[1]. 1-е выданне выйшла ў 1855 годзе, 6-е — у 1882 годзе (было перакладзена на рускую мову к 1885 году), 8-е выданне — у 1914 годзе на нямецкай мове. ВыданніІдэя выдання слоўніка з'явілася ў кнігавыдаўца Бенедыкта Тейбнера. Для ажыццяўлення сваёй задумы ён звярнуўся да Фрыдрыха Любкера, які пры падтрымцы такіх навукоўцаў, як Класен, Есен, Кейль, Экштэйн, Штоль і многіх іншых, скончыў працу ў снежні 1854 года[2]. Пасля слоўнік шмат разоў перавыдаваўся. Другое выданне слоўніка выйшла ў 1860 годзе, трэцяе — у 1867 годзе, чацвёртае — у 1874 годзе. У 1877, 1882 і 1891 гадах выйшлі адпаведна пятае, шостае і сёмае выданні слоўніка пад рэдакцыяй Макса Эрлера з дадаткамі і паляпшэннямі. У 1914 годзе выйшла восьмае выданне рэальнага слоўніка пад рэдакцыяй Іаханеса Гефкена і Эрыха Цыбарта . Усе выданні былі надрукаваны ў выдавецтве «Тойбнер» . У 2005 годзе выдавецтва Manuscriptum Verlagsbuch перавыдала восьмае выданне слоўніка[3]. У Расійскай імперыіУ Расійскай імперыі «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей» вядомы ў перакладзе на рускую мову 6-га выдання, які выйшаў у 1882 годзе[4]. Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia