Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі
«Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі» (в’етн.: Cha và con và) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Данг Дзі Фана[2]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3]. СюжэтСайгон, пачатак XXI стагоддзя. Ву, студэнт-фатограф, толькі што прыехаў у горад. Ён адразу ж пасябраваў з выхвальным суседам па пакоі Тангам, дробным гандляром наркотыкамі, і стаў суправаджаць яго ў начных эскападах, адкрыўшы для сябе новы свет. Пазнаёміўся ён і з танцоркай Ван, якая калі-нікалі падтрымлiвае адносіны з Ву. Паступова сяброўства герояў набывае ўсё больш і больш неадназначны характар. Аднойчы пасля начной бойкі яны вымушаны збегчы ў родную вёску Ву. Бацька рады іх з’яўленню і хоча пазнаемiць Ву з нявестай, якую знайшоў для яго[3]. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 8 намінацыямі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia