Вярблюдка Маршала
Вярблюдка Маршала[1][2][3] (Corispermum marschallii) — від травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў паўднёва-ўмераных абласцях Еўропы. АпісаннеАднагадовая расліна 5—25 см вышынёй. Расліна цёмна-зялёная, не густа апушаная. Лісце лінейнае, плоскае, 3—5 мм шырынёй. Калякветнік адсутнічае. Плады шырокаавальныя, да амаль круглых, даўжыня пладоў амаль роўная шырыні[2]. РаспаўсюджаннеЕўропа: Балгарыя, Венгрыя, былая Югаславія, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Украіна; натуралізаваны: Германія, Нідэрланды, Італія[4]. Ва Украіне расце на прырэчных пясках — у Палессі (паўднёвы ўсход), лесастэпе (усход)[2]. Уваходзіць у пералік відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Кіеўскай вобласці[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia