Аксамітнікавыя
Аксамітнікавыя[1] (Amaranthaceae) — сямейства двухдольных раслін. АпісаннеУ большасці — гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, але ёсць таксама паўхмызнякі, хмызнякі і хмызняковыя ліяны. Лісты супраціўныя, суцэльныя, без прылісткаў. Кветкі дробныя, актынаморфныя, двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік з 5, пры рэдукцыі, 1-4 лускаватых лісцікаў, ці зусім без іх. Тычынак 5, часам менш. Гінецэй з 2-3 (4) пладалісцікаў. Кветкі часта ў суквецці клубочак. ПашырэннеШырока распаўсюджана ў тропіках, субтропіках і ва ўмераных абласцях. Уключае каля 65 родаў і 850—900 відаў. У Беларусі каля 11 відаў з роду аксамітнік. КласіфікацыяПадсямействыСістэма класіфікацыі APG II вылучае наступныя падсямействы: У многіх іншых класіфікацыя[ (напрыклад, сістэме Кронквіста) падсямейства Chenopodioideae трактуется як самастойнае сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae). РодыСпіс родаў сямейства (78 родаў) паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)[2] — адпавядае спісу родаў падсямейства Amaranthoideae у Сістэме класіфікацыі APG II. Паводле сайта The Plant List сямейства налічвае 178[3] роду. На тэрыторыі Расіі і суседніх краін растуць прадстаўнікі шасці родаў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia