Вярблюдкі
Вярблюдкі (Raphidioptera) — атрад насякомых. АпісаннеДаўжыня 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). Дзве пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вуэейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваювда 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах. ПашырэннеВыдзяляецца 2 сучасных сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі ў вільготных лясах распаўсюджаны вярблюдка танкавусая (Raphidia ophiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis). ЗначэннеВярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia