Вячаслаў Іванавіч Дзьячэнка

Вячаслаў Іванавіч Дзьячэнка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 16 снежня 1971(1971-12-16) (53 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Вячаслаў Іванавіч Дзьячэнка (нар. 16 снежня 1971, г. Есіль, Казахская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працоўны шлях пачаў падручным сталявара на Беларускім металургічным заводзе, працаваў майстрам на дугавой сталеплавільнай печы, намеснікам начальніка, начальнікам коправага цэха, начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю, начальнікам электрасталеплавільнага цэха № 1, галоўным спецыялістам па металургічнай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынга «БМК».

З'яўляўся дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya