Вячаслаў Разумовіч

Вячаслаў Разумовіч
Род дзейнасці афіцэр, палітык, партызан
Дата нараджэння 30 лістапада 1889(1889-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Разумовіч (псеўд. Хмара; каля 1886 — пасля 1937) — беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нейкі Разумовіч падчас усталявання савецкай улады ў Гродне ў жніўні 1920 года быў памочнікам гродзенскага ваенкама. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў маі 1923 года сцвярджалася, што В. Разумовіч быў пры бальшавіках у Гродне камендантам горада. Пасля прыходу польскіх войскаў уцёк з Гродна ў Літву. Атрымаў у верасні 1920 года паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губернях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года — ад’ютант Беларускага асобнага батальёна літоўскай арміі. Пасля супрацоўнічаў з польскай дэфензівай.

З верасня 1924 года — у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувяззю з антыпольскім партызанскім рухам. У 19301937 гадах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Грымасы сусветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў» («Grimassy světové války: Vzpominki atamana partizánů»).

Дата смерці невядомая.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya