Брэсцкі павет (Расійская імперыя)
Брэсцкі павет (руск.: Брестский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Плошча павета складала 4893,2 км², колькасць насельніцтва 218,4 тысяч чалавек (1897). Цэнтр — Брэст-Літоўск. ГісторыяБрэсцкі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 годзе — да Гродзенскай. У часы Першай сусветнай вайны акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У перыяд польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў на тэрыторыю павета папераменна займалі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводства. НасельніцтваПаводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцы — 64,4 %; яўрэі — 20,8 %; рускія — 8,1 %; палякі — 3,9 %; беларусы — 1,8 %.[1] У павятовым горадзе Брэст-Літоўску жыло 46 568 чалавек.[2] Адміністрацыйны падзелУ 1913 годзе ў павеце было 23 воласці:[3] Ураднікі паветаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia