Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў
Вячаслаў Сяргеевіч Тана́еў[1] (28 сакавіка 1940, в. Акулава Цеблешскага раёна Цвярской вобласці, Расія — 19 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995). БіяграфіяСкончыў Крымскі педагагічны інстытут (1962). У 1965—1970 гадах галоўны інжынер лабараторыі, загадчык лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, у 1970—1971 гадах начальнік лабараторыі філіяла НДІ аўтаматычнай апаратуры, з 1971 года загадчык лабараторыі матэматычнай кібернетыкі, з 1987 года дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі, адначасова з 1996 года генеральны дырэктар Навукова-даследчага аб’яднання «Кібернетыка» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1979—1991 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па прыкладной матэматыцы, кібернетыцы, інфарматыцы. Распрацаваў асновы тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі аптымізацыйных задач, з выкарыстаннем якой вырашаны шэраг важных прыкладных задач аптымальнага праектавання і каляндарнага планавання. Развіў тэорыю раскладаў, яе метады і мадэлі. Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, дзве з іх перавыдадзеныя за мяжой. ПрэмііДзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2001 года за манаграфію «Тэорыя раскладаў: групавыя тэхналогіі»[2]. Памяць![]() На будынку Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Вячаславу Танаеву. Асноўныя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia