Цвярская вобласць
Цвярская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчаны у цэнтральнай частцы краіны. Вобласць была ўтворана 29 студзеня 1935 года (да 17 ліпеня 1990 года вобласць называлася Калінінская). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цвер (раней — горад Калінін). Падзяляецца на 36 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Цвер, Ржэў, Вышні Валачок, Кімры, Таржок. ГеаграфіяМесцазнаходжаннеРазмяшчаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі. Працягласці вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 450 км. Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодскай, Наўгародскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцямі. КліматКлімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +17 — +18 °C, студзеня −9 — −7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 650 мм. РэльефЗнаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша. Водныя аб’ектыВобласць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысяч кіламетраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзвіна (262 км), Цверца (188 км), Мядзведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласці праходзіць водападзел Каспійскага і Балтыйскага мораў. НасельніцтваКолькасць насельніцтва — 1406,6 тыс. чал. (2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 73,5 %. Нацыянальны склад: рускія — 96,8, украінцы — 1,6 %, карэлы — 1,0 %, беларусы 0,6 %. Паводле звестак за 2002 у Цвярской вобласці жыло 8 581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца) Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ склад вобласці ўваходзяць 12 гарадоў абласнога падпарадкавання і 36 муніцыпальных раёнаў. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу. Вядомыя асобы
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia