Вячэра Гасподня (Сведкі Іеговы)Вячэра Гасподня ці Вечар успаміну смерці Ісуса Хрыста — свята, якое 14 нісана паводле яўрэйскага месячнага календара адзначаюць Сведкі Іеговы[1]. Традыцыю адзначаць дзень смерці Ісуса замест дня яго ўваскрасення грунтуецца на звестках аб тым, што раннім хрысціянам было характэрна адзначаць гэты дзень адзін раз штогод, а не праводзіць таінства або рытуал Еўхарыстыі, характэрнае для большасці іншых хрысціянскіх канфесій[2]. Пры гэтым святкаванне Вячэры Сведкамі Іеговы не заўжды супадае з іўдэскім святам Песах, бо, як тлумачыцца на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы «у сучасным яўрэйскім календары пачатак месяца нісан вызначаецца па астранамічнаму маладзіку, аднак у першым стагоддзі такі метад не выкарыстоўваўся. У той час лічылася, што месяц пачынаецца з першага з’яўлення над Іерусалімам новага месяцавага сярпа, а гэта магло здарыцца праз дзень або больш пасля з’яўлення астранамічнага маладзіка. Гэта розніца з’яўляецца адной з прычын, па якіх дата святкавання Вячэры ўспаміны ў Сведкаў Іеговы не заўсёды супадае з датай святкавання сучаснага яўрэйскага Песаха»[3]. Звычайна гэта дата выпадае на канец сакавіка ці пачатак красавіка грыгарыянскага календара. У 2024 годзе мерапрыемства выпадае на вечар 24 сакавіка. Цырымонія![]() Звычайна Сведкі Іеговы і іх госці рознага веравызнання збіраюцца для святкавання Вячэры ў сваіх месцах пакланення (Залы Царства і Залы кангрэсаў), арандаваных памяшканнях ці прыватных дамах. Спачатку адзін з прысутных выступае з прамовай, у якой тлумачыцца сэнс мерапрыемства, потым тым, хто прысутнічае перадаюць па чарзе прэсны хлеб без дадатковых інгрэдыентаў і сухое чырвонае віно[4][5]. Пры гэтым толькі частка прысутных, якая мае надзею цараваць з Хрыстом на небе, прымае ад сімвалаў, а астатнія Сведкі, якія спадзяюцца жыць вечна на зямлі, проста прысутнічаюць на мерапрыемстве[6]. Пазіцыя іншых канфесійПрадстаўнікі многіх хрысціянскіх канфесій лічаць, што святкаваць Вячэру Гасподню не абавязкова толькі раз у год і праводзяць аналагічныя мерапрыемствы кожны тыдзень ці штомесяц[7][8]. У праваслаўных цэркваў і каталікоў гэта свята з’яўляецца часткай таінства (у пратэстантаў — рытуалам) Еўхарыстыі. Цікавыя факты
Вячэра ў 2020-22 гг.7 красавіка 2020 года Сведкі Іеговы ў большасці краін свету вырашылі правесці па відэасувязі ва ўмовах каранціну, выкліканым пандэміяй COVID-19. У сувязі з гэтым на афіцыйным сайце арганізацыі на шэрагу моў былі выкладзены відэазіпісы прамоў[13][14], прысвечаных Ісусу і святкаванню Вячэры, а сходы заахвоцілі правесці святкаванне праз відэаканферэнцыі ў Zoom ці Skype, каб вернікі не выходзілі з дому[15]. Сведкі Іеговы заяўляюць, што гэта святкаванне Вячэры стала гістарычным, бо так яе не праводзілі з дзён Ісуса на зямлі[16]. У шэрагу краін Афрыкі і ў Венесуэле праграму святкавання трансліравалі па тэлебачанні, у сувязі з адсутнасцю доступу ў інтэрнэт многіх жыхароў гэтых краін[17]. Згодна рэпартажу на афіцыйным сайце гэтай канфесіі, «Яшчэ да Вячэры браты з 11 філіялаў (у Анголе, Беніне, Гане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Замбіі, Зімбабвэ, Камеруне, Кот-д’Івуары, Малаві, Мазамбіку і Сенегале) звязаліся з тэле- і радыёкампаніямі і дамовіліся на трансляцыю прамовы больш чым у 36 месцаў на тэрыторыі 16 краін»[18]. Некаторыя тэлеканалы Францыі і Італіі адзначылі, што правядзенне Вячэры праз анлайн сувязь з’яўляецца прыкладам для традыцыйных канфесій гэтых краін[19]. На Філіпінах у г. Даваа праграму Вячэры глядзелі па відэасувязі 31 тысяча чалавек[20]. Таксама на самаізаляцыі па відэасувязі адбыліся святкаванні ў ЗША, Канадзе, Рэспубліцы Карэя, Японіі, краінах Афрыкі і Цэнтральнай Амерыкі і ў іншых рэгіёнах свету[21]. У дзень правядзення Вячэры, 7 красавіка, у сайта jw.org было больш за 7 млн праглядаў, што стала рэкордам наведванняў у дзень[22] У 2021 г. Вячэру 27 сакавіка адзначылі тым жа чынам, што і ў 2020 г.: па відэасувязі, сотавай сувязі, стацыянарнай тэлефоннай сувязі, праз тэлебачанне і радыёвяшчанне (там дзе ёсць праблемы з інтэрнэтам)[23]. У Мінску цырымонія была праведзена другі раз з 2016 г. на беларускай мове ў сэсійнай зале праграмы Zoom аднаго з рускамоўных сходаў. 15 красавіка 2022 года святкаванне Вячэры Успаміну прайшло ў гібрыдным фармаце[24]. Пры гэтым цырымонія на беларускай мове поўнасцю прайшла па відэасувязі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia