Вібратар (секс)Вібратар — электрамеханічны выраб, прызначаны для масажу вагіны, клітара або заднепраходнага канала. Адпаведна, адрозніваюць тры віды вібратараў: клітаральныя, вагінальныя і анальныя, а таксама камбінаваныя. Часам маюць выгляд палавога члена. Фізіялагічнае дзеянне вібратара заснавана на рэзанансе з частатой цягліцавых скарачэнняў тазавых органаў пры аргазме. Звычайна вібратары прадаюцца ў адмысловых крамах — секс-шопах. ГісторыяПершапачаткова вібратар быў вынайдзены ў XVIII стагоддзі для палягчэння працы ўрачоў, якія актыўна выкарыстоўвалі масаж для лячэння так званай «істэрыі» ў жанчын, або «шаленства маткі». Першы вібратар уяўляў сабой стацыянарную прыладу, якая прывадзілася ў дзеянне паравым рухавіком. Паступова вібратар эвалюцыянаваў, і змянілася не толькі яго прылада, але і прызначэнне. Так, у 1902 годзе быў запатэнтаваны першы электрычны вібратар, стаўшы пятым дамашнім электрапрыборам, які быў электрыфікаваны. Да 1920-х вібратары прадаваліся абсалютна вольна, але пасля іх з’яўлення ў порнафільмах стаўленне да іх змянілася. З тых часоў іх продажам сталі займацца спецыялізаваныя крамы «для дарослых». Прылада вібратараПрыклад прылады вібратара, які імітуе мужчынскі палавы член:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia