Масаж

Масаж

Масаж (фр.: masser — расціраць) — сукупнасць прыёмаў механічнага і рэфлекторнага ўздзеяння на тканкі і органы праз трэнне, ціск, вібрацыі, якія ажыццяўляюцца непасрэдна на паверхні цела як рукамі, так і спецыяльнымі апаратамі праз паветранае, воднае ці іншае асяроддзе. Мэтай масажу з’яўляецца, галоўным чынам, лячэбны эфект. Дадаткова да механічнага ўздзеяння, для ўзмацнення эфекту, прымяняюць розныя араматычныя алеі і лекавыя мазі, гелі і інш., а таксама ўздзеянне тэмпературай (напрыклад, крыямасаж).

Класічны масаж

Класічны масаж мае аздараўляльныя ўласцівасці, з’яўляецца адным з метадаў у барацьбе з гіпадынаміяй. Таксама можа спрыяць збавенню ад стрэсу або зняць напружанне.

Класічны масаж вяртае тонус цягліцам, наладжвае кровазварот. Пры добрым кровазвароце арганізм напітваецца кіслародам і карыснымі рэчывамі, якія спрыяюць расшчапленню тлушчавых адкладаў і ачышчэнню арганізма ад дзындраў.

Часцей за ўсё ў класічным масажы выкарыстоўваюць такія тэхнікі: пагладжванне і размінанне, расціранне, вібрацыі і выцісканне.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya