Віганд Альгердавіч
![]() Віганд, або Вігант (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда Гедзімінавіча ад другой шлюбу з Ульянай Цвярской (пам. 1393), малодшы брат і паплечнік вялікага князя літоўскага Ягайлы. БіяграфіяПаводле Л. Вайтовіча, пры нараджэнні Віганд быў хрышчоны па праваслаўным абрадзе пад імем Фёдар[2]. Віганд атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад свайго старэйшага брата, вялікага князя літоўскага Ягайлы, гарады Кернава, Чачэрск і Біюцішкі. Таксама меў значныя ўладанні ў Польшчы — Быдгашч, Інаўроцлаў і інш. У 1385 годзе князь кернаўскі Віганд падтрымаў свайго старэйшага брата Ягайлы пры падпісанні ў Крэве уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. У 1386 годзе Віганд разам з іншымі братамі суправаджаў Ягайлу падчас яго паездкі ў Польшчу. У Кракаве Ягайла перайшоў ў каталіцтва і прыняў польскую карону. Большасць яго братоў, сваякоў і саноўнікаў таксама прынялі каталіцкае хрышчэнне. Пры хрышчэнні Віганд атрымаў імя Аляксандр. У 1390 годзе ён ажаніўся з Ядвігай Апольскай, дачкой сілезскага князя Уладзіслава Апольскага. Падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў паміж Вітаўтам Кейстутавічам і Скіргайла Альгердавічам Віганд падтрымліваў апошняга. У 1390 годзе Скіргайла і Віганд пацярпелі паражэнне ад аб’яднаных сіл Вітаўта і тэўтонскіх крыжакоў. У 1391 годзе Віганд узначаліў паход літоўскага войска на Прусію, дзе літоўцы няўдала аблажылі замак Нойгартэн. Віганд карыстаўся любоўю і прыхільнасцю свайго старэйшага брата Ягайлы. У чэрвені 1392 года Віганд раптоўна памёр. Хадзілі чуткі, што Віганд быў атручаны па распараджэнні Вітаўта[3]. СпадчыннікіТаксама літоўскае язычніцкае імя Вінгальт прыпісваецца брату Аляксандра Андрэю Альгердавічу, князю пскоўскаму і полацкаму, пачынаючы з прац Тэадора Нарбута, аднак па захаваных летапісах яно невядома. Аднак ад нейкага Вігунта выводзіць свой род княжацкі род Палубінскіх герба «Ястрабец». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia