Ястрабец (герб)![]() Ястрабе́ц (польск.: Jastrzębiec) — герб польскай і вялікалітоўскай шляхты. Адзін з найбольш распаўсюджаных гербаў, яго ўжывалі да 1740 шляхецкіх родаў. Найранейшая выява — 1319 год, пячатка Адама з Каменя. Першая вядомая пісьмовая ўзгадка — 1335 год. Спачатку быў распаўсюджаны ў Малапольшчы і Мазовіі. На шляхту ВКЛ быў распаўсюджаны згодна з Гарадзельскім прывілеем 1413 года. Пры заключэнні уніі гэты герб прыняў полацкі намеснік Ян Няміра ад кракаўскага біскупа Войцеха Ястрабца . Апрача біскупа Войцеха, род Ястрабцоў прадстаўляў таксама Марцін з Любеніцы, які выступаў у ролі сведкі[1][2]. Найстарэйшыя вядомыя вялікалітоўскія пячаці з выявай «Ястрабца» належаць Андрэю Няміровічу, выявы 1431 і 1434 гадоў. АпісаннеНа шчыце на блакітным полі залатая падкова, павернутая канцамі ўверх, у яенай сярэдзіне залаты (часам срэбны) Крыж. Шчыт увянчаны шляхецкім шоламам са шляхецкаю каронай. Над Каронай Ястраб з прыўзнятымі крыламі, які глядзіць направа ад шчыта. На лапах — бразготкі, у кіпцюрах правай лапы трымае такую ж падкову з Крыжом, як і на шчыце. Часам тая ж падкова змяшчаецца на грудзях арла. Герб мае адзінаццаць адменнікаў, апісаных у Гербоўніку шляхецкіх родаў Царства Польскага. Легенда пра паходжанне гербаГерб Ястрабец абавязаны назваю рыцару Ястрэбчыку. Існуе легенда (па Б. Папроцкаму)[3]. У адным з набегаў паганцаў (каля 999 года) была захоплена Лысая гара, названая пазней гарой Святога Крыжа. Гара была ператворана ў выдатна ахаваную крэпасць дзякуючы таму, што яе крутыя ледзяныя схілы былі неадольнымі для конніцы. Язычнікі, ведаючы сваю непаражальнасць і бачачы разгубленасць праціўніка, пагардліва насміхаліся над ляшскімі ваярамі, запрашаючы на паядынак за Хрыста любога з іх. Выклік прыняў рыцар Ястрэбчык, «натхнёны верай і славай Божай». Ён, як сцвярджае аўтар, прыдумаў падковы на конскія капыты, падкаваў свойго боявога каня і, дзякуючы гэтаму вынаходніцтву, пераадолеў непрыступныя схілы гары, сышоўся ў паядынкў з пагардлівым асілкам-паганцам і ўзяў яго ў палон. А пасля доставіў няўдачлівага супраціўніка каралю Баляславу Харобраму. Тым самым, рыцарь Ястрэбчык падаў прыклад іншым ваярам польскай конніцы, якія, падкаваўшы коней, імкліва адолелі слізкую гару і выбілі ворага. Перамога была поўнай. У якасці ўзнагароды за свой гераічны ўчынак рыцар атрымаў ад караля змену ў гербе. На яго щыт дадалі падкову з Крыжом, а на шолам быў змешчаны ястраб. З легендай наконт вынаходніцтва падковы не згаджаецца К. Нясецкі. Ён піша, што не можа згадзіцца з гэтымі аўтарамі наконт таго, што Ястрэбчык першы тут, у Польшчы, толькі ў 999 годзе вынайшаў падкову і мастацтва каваць коней. Нясецкі прыводзіць і іншыя неадпаведнасці, але пры гэтым падкрэслівае, што ўсе гісторыкі згодныя з тым, што род гэты старажытны і квітнеў у Польшчы яшчэ ў часы язычніцтва. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia