Віка пасяўная
Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[1] (Vicia sativa) — кветкавая расліна, від роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). НазваГарошак пасяўны, віка, віка сеўная[2], выка[3], выка сеўная[4][5]. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце чаргаванае, на чаранках, парнаперыстае, апушанае, з гладкім краем. Кветкі сядзячыя, з пяццю пялёсткамі, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. ПадвідыЗначэнне і выкарыстаннеКультывуецца з XVIII стагоддзя. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас. Расце як пустазелле на пустках, пашах і агародах, каля дарог, на лугах і аблогах, у парках і садах, па берагах рэк і ручаёў[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia