Гарошак вузкалісты
Гаро́шак вузкалісты[1] (Vicia sativa subsp. nigra, Vicia angustifolia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Лічыцца асобным відам, або падвідам Гарошка пасяўнога (Vicia sativa). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло 15—60[1] (15—80 (90)[2])см у даўжыню, тонкае, узыходнае каля асновы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, апушанае, з зубчастымі прылісткамі і складаецца з 4—6[1] пар лісткоў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі вузкія, суцэльныя, 2,5—3[2] см у даўжыню, 2—3 [2]мм у шырыню. Кветкі буйныя, з пяццю[3] пялёсткамі, адзінкавыя або па 2 у пазухах лісця, амаль сядзячыя. Колер кветак пурпурова-фіялетавы. Плод — лінейны вузкі струк. Насенне цёмна-бурае, амаль чорнае, часам з плямамі, 2—2,5[2] мм у дыяметры. Распаўсюджанне і экалогіяГарошак вузкалісты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Сустракаецца на лугах, пашах і агародах, узлесках, у хмызняках, парках і садах, па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах, аблогах, пустках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Гаспадарчае значэннеПустазелле зерневых і прапашных культур. Каштоўная кармавая расліна, па якасці не саступае гарошку пасяўному[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia