Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч
Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч (15 жніўня 1911, вёска Навасёлкі, Капыльскі раён — 3 снежня 1942) — удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965). БіяграфіяЗ жніўня 1941 года ствараў падпольныя арганізацыі ў Капыльскім раёне. З ліпеня 1942 года камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля вёскі Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак германскага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў горадзе Капыль, у цэнтры саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна пастаўлены помнік. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia