Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (П. П. Капуста)
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Капыльскага, Дзяржынскага, Чырвонаслабодскага, Грэскага, Слуцкага раёнаў. У снежні 1942 года брыгада (каля 3000 партызан) была пераўтворана ў партызанскае злучэнне Слуцкай зоны. Партызану брыгады В. І. Драздовічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў імя Катоўскага, імя Шчорса, імя Будзённага і імя Чапаева. Пазней у брыгаду ўключаны атрад імя Суворава. На базе атрадаў імя Катоўскага, «Баявы», імя Пархоменкі была створана 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, на базе атрадаў імя Шчорса, імя Чапаева, імя Жукава — 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава, імя Фрунзе — 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава. КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку Мінск — Стоўбцы і шашэйных дарогах. Разграмілі чыгуначную станцыю Цімкавічы, зрабілі налёт на Капыль. У ліпені і кастрычніку 1942 года вялі баі каля вёсак Вялікая Раёўка і Браткава Капыльскага раёна. 7 лістапада 1942 года правялі Старыцкі бой, 3 снежня — Лаўскі бой. ПамяцьУ 1975 годзе ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia