Віктарыянскі ўніверсітэт ва Уэлінгтане

Віктарыянскі ўніверсітэт ва Уэлінгтане
англ.: Victoria University of Wellington
Арыгінальная назва англ.: Victoria University of Wellington
Заснаваны 1897
Рэарганізаваны 1962
Краіна
Размяшчэнне Уэлінгтан
Сайт wgtn.ac.nz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктарыянскі ўніверсітэт ва Уэлінгтане (англ.: Victoria University of Wellington) — новазеландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта і сядзібай у горадзе Уэлінгтан.

Гісторыя

У 1897 годзе быў заснаваны Віктарыянскі каледж ва Уэлінгтане ў структуры адзінага на ўсю краіну Новазеландскага ўніверсітэта. Выкладанне пачалося ў 1899 годзе. У 1961 годзе сістэма адзінага дзяржаўнага ўніверсітэта ў краіне была скасавана. Ва ўсіх буйных гарадах Новай Зеландыі з'явіліся незалежныя ўніверсітэты. У 1962 годзе Віктарыянскі каледж быў аб'яднаны з педагагічным каледжам у рамках універсітэцкай рэформы і з тых часоў установа з'яўляецца ўніверсітэтам і носіць цяперашнюю назву.

Структура

  • Факультэт інавацый у архітэктуры і дызайне
  • Факультэт бізнесу і кіравання
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
  • Факультэт права
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Спасылкі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya