Універсітэт імя У. Ф. Мэсі

Універсітэт імя У. Ф. Мэсі
англ.: Massey University
Арыгінальная назва англ.: Massey University
Заснаваны 1928
Краіна
Размяшчэнне
Кампус Окленд, Уэлінгтан, Палмерстан-Норт
Сайт massey.ac.nz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя У. Ф. Мэсі (англ.: Massey University) — новазеландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і кампусамі ў Оклендзе, Уэлінгтане і Палмерстан-Норт.

Агульная характарыстыка

Універсітэт уваходзіць у 250 лепшых універсітэтаў свету, а таксама 100 лепшых універсітэтаў у рэйтынгу ўстойлівага развіцця. У ім навучаецца каля 27 тысяч студэнтаў, 18 тысяч з якіх вучацца часткова або цалкам дыстанцыйна. Гэта адзіны ўніверсітэт у Новай Зеландыі, які прапануе дыпломы ў галіне авіяцыі і ветэрынарыі. Названы ў гонар былога прэм'ер-міністра Новай Зеландыі Уільяма Фергюсана Мэсі.

Структура

  • Школа бізнесу
  • Каледж творчых мастацтваў
  • Каледж здароўя
  • Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Універсітэцкі каледж

Спасылкі

Крыніцы

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya