Віктар Іванавіч Валюшыцкі
Віктар Іванавіч Валюшыцкі (4 лютага 1962, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 4 лютага 1962 года ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер па эксплуатацыі аўтатранспарту; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Працаваў старшым дыспетчарам, інжынерам-тэхнолагам брэсцкай АТЭК-1; інструктарам, другім сакратаром, першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста; першым сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; намеснікам загадчыка арганізацыйнага аддзела Ленінскага раённага камітэта КПБ г. Брэста; начальнікам аддзела комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, начальнікам аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам, генеральным дырэктарам ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг». Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia