Віктар Іванавіч Замосцік

Віктар Іванавіч Замосцік
намеснік старшыні выканаўчага камітэта[d]
з 2010
старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў[d]
з 2018
старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 29 ліпеня 2021
Папярэднік Уладзімір Іванавіч Бурмістраў[d]

Нараджэнне 27 верасня 1970(1970-09-27) (54 гады)
Адукацыя
Месца працы

Віктар Іванавіч Замосцік (нар. 27 верасня 1970, в. Клясціцы, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 верасня 1970 года ў в. Клясціцы Расонскага раёна. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам хіміі Кісцянёўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна[1].

У 1996—1997 гады выкладаў гісторыю ў Сакалішчанскай сярэдняй школе-саду Расонскага раёна. З 1997 па 2000 гады працаваў метадыстам Дома школьніка, дырэктарам цэнтра пазашкольнай працы аддзела адукацыі Расонскага райвыканкама, у 2001—2003 гадах — лабарантам, выкладчыкам хіміі, біялогіі, экалогіі Палескага сельгастэхнікума імя У. Ф. Міцкевіча у г. Калінкавічы[1].

З 2003 па 2007 гады — аспірант, асістэнт кафедры біялогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. У 2007—2010 гады ўзначальваў Даманавіцкую САШ, а затым САШ № 6 г. Калінкавічы[1].

У 2010 годзе прызначаны намеснікам старшыні Калінкавіцкага райвыканкама, у 2018 годзе выбраны старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў. 29 ліпеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Ельскага райвыканкама[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya