Віктар Іванавіч Яронька
Віктар Іванавіч Яро́нька (10 мая 1920 — 15 верасня 1991) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Ганаровы грамадзянін Наваполацка. Віктар Іванавіч Яронька нарадзіўся ў Полацку. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ФЗВ, працаваў слесарам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. на Бранскім, Беларускім, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Удзельнік вызвалення Польшчы, баёў за Берлін. Наводчык гарматы 922-га стралковага палка (250-я стралковая дывізія, 3-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант В. Яронька асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 4 лістапада 1943 г. каля вёскі Шарсцін (Веткаўскі раён) падбіў 4 танкі праціўніка. 24—25 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Азяраны Рагачоўскага раёна ў час прарыву абароны ворага знішчыў 7 кулямётных кропак, падбіў 3 самаходныя гарматы. 30 чэрвеня на шашы Магілёў—Мінск каля вёскі Старая Маранаўка (Бярэзінскі раён) падбіў 3 танкі і 6 аўтамашын. 12 ліпеня 1944 г. каля вёскі Пескі (Мастоўскі раён) знішчыў гармату і 3 кулямёты. Пасля вайны Віктар Іванавіч Яронька вярнуўся ў Полацк. Удзельнічаў у будаўніцтве Наваполацка, дзе і застаўся жыць. Працаваў слесарам-інструментальшчыкам, узначальваў брыгаду ва ўпраўленні вытворча-тэхнічнай камплектацыі трэста № 16 «Нафтабуд». Займаўся выхаваўчай работай сярод моладзі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета. Заслужаны рацыяналізатар. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia