Віктар Ігаравіч Васільеў
Віктар Ігаравіч Васільеў (нар. 23 чэрвеня 1958) — беларускі акцёр, у 2008—2024 гадах — старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020). Медаль Францыска Скарыны (4 жніўня 2014 года). БіяграфіяЗ 1976 года працаваў на Свярдлоўскай студыі тэлебачання асвятляльнікам, механікам здымачнай тэхнікі, асістэнтам рэжысёра. У 1983 годзе паступіў у Свярдлоўскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно. У 1987 годзе працаваў у Свярдлоўскім тэатры драмы (акцёр). У 1989 годзе запрошаны ў Мінск у Тэатр драмы і камедыі, потым у Альтэрнатыўны тэатр. З 2002 года працуе акцёрам тэатра і кіно на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2013 года працуе дацэнтам кафедры рэжысуры кіно БДАМ. З 2014 года працуе ў маладзёжным тэатры Мінска. З 2008 па 2024 старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў», з’яўляецца членам экспертнай рады па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, член праўлення Гільдыі акцёраў кіно. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia