Віктар Іосіфавіч Гідрановіч
Віктар Іосіфавіч Гідрановіч (нар. 2 снежня 1938, в. Карысць, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар біялагічных навук (1988), прафесар (1989). БіяграфіяСкончыў у 1959 годзе заатэхнічны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута, у 1965 годзе аспірантуру. У 1959—1963 гадах старшы навуковы супрацоўнік Віцебскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, у 1969—1998 гадах прафесар кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі, у 1971—1998 гадах загадчык кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, у 1966—1969 гадах дацэнт кафедры хіміі, дэкан біёлага-хімічнага факультэта, у 1998—2009 — гадах прафесар кафедры хіміі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з 2009 года прафесар кафедры арганічнай хіміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Навуковыя інтарэсы: вывучэнне вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл; методыка выкладання біяарганічнай хіміі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia