Віктар Іосіфавіч Піятроўскі
Віктар Іосіфавіч Піятроўскі (1855 — 1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1]. БіяграфіяСкончыў курс Пецярбургскага будаўнічага вучылішча (грамадзянскі інжынер) па 1-м разрадзе ў 1879 годзе. Паступіўшы тады ж на службу, Віктар Іосіфавіч займаў паслядоўна пасады[1]: малодшага інжынера наўгародскага губернскага праўлення, памочніка начальніка дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (з 1880) і віцебскага гарадскога архітэктара (з 1881). Потым, на працягу трох гадоў (1885-87), быў у праўленні Уладзікаўказскай чыгункі[1]. Віктар Іосіфавіч перавёўся на пасаду чарнаморскага акруговага інжынера, але, за скасаваннем гэтай пасады, застаўся па-за штатам і прыкамандзіраваўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. У жніўні 1889 года яму была даручана пабудова мураваных будынкаў казарм для 10-га драгунскага екацярынаслаўскага палка ў Беластоку[2]. Гэту працу ён скончыў у 1891, а потым кіраваў пабудовай драўляных будынкаў казарм для двух палкоў ля ст. «Яблона» Прывіслянскай чыгункі[1]. Творчасць![]() ![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia