Віктар Аляксандравіч Жыгар
Віктар Аляксандравіч Жыгар (нар. 6 верасня 1954, в. Слабада Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Пасля заканчэння Канатопскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума працаваў інжынерам-канструктарам, намеснікам галоўнага канструктара, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам Гомельскага завода «Электраапаратура». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па мытнаму рэгуляванню і пагранічнай палітыцы. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia