Віктар Антонавіч Ламака
Віктар Антонавіч Лама́ка (29 жніўня 1910, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — 5 сакавіка 2001, Глыбокае) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя. БіяграфіяВыхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце. Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна. Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры[1]. У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд. Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча[2] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia