Віктар Каліна
Віктар Каліна (сапр.Віктар Уладзіміравіч Мілько, нар. 3 лютага 1968, Аралык, Казахская ССР) — беларускі музыкант, эстрадны спявак. БіяграфіяВа ўзросце 6 год разам з бацькамі пераехаў у Барысаў. Скончыў школу з музычным ухілам. 5 гадоў займаўся ў музычнай школе па класе «баян». У 7 гадоў самастойна асвоіў гульню на гітары. З гэтага ж ўзросту піша вершы і музыку. З 10 да 16 гадоў займаўся веласіпедным спортам, стаў кандыдатам у майстры спорту, прызёрам СССР, чэмпіёнам БССР сярод юнакоў. Служыў у арміі. Пасля яе — займаўся велатурызмам, стаў чатырохразовым чэмпіёнам БССР, бронзавым прызёрам СССР. З 16 да 24 гадоў захапляўся каратэ-до «кёкусінкай», сур’ёзна займаўся рукапашным боем. Прымаў удзел у нелегальных баях без правілаў. Мае званне майстра спорту і прызёра СССР 1991 года па рукапашным баі. Дыскаграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia