Каліна
Каліна[1] (Viburnum) — род кветкавых раслін сямейства Адоксавыя (Adoxaceae). АпісаннеЛістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы вышынёю да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плод — ярка-чырвоная касцянка, ядомыя. Арэал і экалогіяПашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі дзікарослая каліна звычайная, або чырвоная расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр. КласіфікацыяТаксанаміяРод Каліна ўваходзіць у сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) парадку Варсянкакветныя (Dipsacales). Раней род уваходзіў у сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) або вылучаўся ў асобнае сямейства Калінавыя (Viburnaceae Raf., 1820), але пасля даследаванняў, праведзеных групай APG, яго таксанамічнае становішча было зменена: па сістэме класіфікацыі APG II (2003) род уваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.
ВідыПаводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 166 відаў[2]. Некаторыя з іх:
Значэнне і выкарыстаннеЛекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Вырошчваецца ў садах і парках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia