Віктар Мікалаевіч Дронаў
Віктар Мікалаевіч Дронаў (3 лістапада 1940 — 15 лістапада 2013) — беларускі і расійскі ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1991). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1987). Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1997)[1]. БіяграфіяВыпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1972). З 1977 года да 1988 года — начальнік медыцынскай службы розных ваенных падраздзяленняў і акруг у Беларускай ССР. У час аварыі на Чарнобыльскай АЭС кіраваў дзеяннямі медыцынскага персаналу ваенных медыцынскіх часцей. З 1988 года да 1997 года — намеснік начальніка Ваенна-медыцынскай акадэміі[2]. Генерал-лейтэнант медыцынскай службы запасу. Старшыня Савета ветэранаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава[1]. Навуковая дзейнасцьГаліна навуковых даследаванняў: праблемы, звязаныя з медыцынай катастроф і ацэнка асяроддзявых санітарных страт ад тэхнагеннай зброі[1]. Аўтар звыш 150 друкаваных прац, прысвечаных розным аспектам арганізацыі і тактыкі медыцынскага забеспячэння ва ўмовах катастроф[2]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia