Віктар Міхайлавіч Лазебнік
Віктар Міхайлавіч Лазебнік (1 студзеня 1937 — 20 сакавіка 2024) — беларускі міліцыянер і палітык. Генерал-маёр міліцыі (1993). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. БіяграфіяНарадзіўся 1 студзеня 1937 года. У 1956—1959 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР. У 1961 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе, у 1966 годзе — Вышэйшую школу Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР, у 1976 годзе — Акадэмію МУС СССР. У органах унутраных спраў Беларусі з 1959 года. Пачаў службу оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Ленінскага раённага аддзелу міліцыі Мінска, у 1980—1985 гадах з’яўляўся начальнікам упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама[1], у 1985—1986 гадах — намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. З мая 1986 года па май 1988 года знаходзіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, праходзіў службу ў Кандагары, адной з самых «гарачых кропак», старэйшым аператыўным супрацоўнікам зоны «Поўдзень» Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Афганістана[2]. У 1988—1992 гадах узначальваў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзе МУС СССР. Быў членам КПСС. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 412. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[3]. У 1992—1994 гадах з’яўляўся намеснікам начальніка Акадэміі міліцыі МУС Беларусі, у 1994—1997 гадах — намеснікам начальніка Акадэміі МУС — начальнікам следча-экспертнага факультэта. 20 верасня 1993 года прысвоена званне генерала-маёра міліцыі. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia