Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Меда́ль «За выда́тную слу́жбу па ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 1 лістапада 1950 года. Статут медаляМедалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:
Узнагароджанне медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумамі Вярхоўных Саветаў саюзных рэспублік. Медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца:
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» носіцца на левым боку грудзей, а пры нашэнні ордэнаў і іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў вайсковай службе» II ступені. Апісанне медаляМедаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» вырабляецца з пасярэбранага нейзільбера (да 1960 года з серабра) і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На аверсе медаля, у цэнтры, надпіс рэльефнымі літарамі ў пяць радкоў «За отличную службу по охране общественного порядка». У верхняй частцы медаля намаляваная выпуклая пяціканцовая зорачка. На адваротным боку медаля ў цэнтры, выпуклай формы герб СССР. У ніжняй частцы медаля, пад гербам, рэльефныя літары «СССР». Абодва бакі медаля па акружнасці маюць выпуклы борцік. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай сіняга колеру шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з двума чырвонымі палоскамі пасярэдзіне стужкі шырынёй 1 мм кожная і чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 5 мм кожная. Калодка з медалём пры дапамозе шпількі мацуецца да адзення. Літаратура
СпасылкіМедаль «За отличную службу по охране общественного порядка» . Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 08 января 2008. |
Portal di Ensiklopedia Dunia