Віктар Міхайлавіч Прохараў
Віктар Міхайлавіч Прохараў (21 верасня 1918, Старыя Дарогі — 21 жніўня 1978) — беларускі ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 21 верасня 1918 года ў Старых Дарогах ў сялянскай сям’і. У 1941 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў аперацыйна-перавязачны ўзвод медыка-санітарнага батальёна, працаваў вядучым хірургам асобнага медыка-санітарнага батальёна і палявога рухомага шпіталя, 1941—1946. Аспірант Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР, 1947—1949; асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1954. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1952; дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1954—1968; зацверджаны ў вучоным званні дацэнта, 1956. Загадчык 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1968—1978[2]. Памёр 21 жніўня 1978 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia