Віктар Ніканавіч Емяльянаў
Віктар Ніканавіч Емяльянаў (12 снежня 1926, г. Вінніца, Украіна — 12 мая 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). БіяграфіяСкончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1956 года архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела, кіраўнік сектара, намеснік галоўнага інжынера інстытута па архітэктуры[1], у 1986—1989 галоўны архітэктар інстытута[2] БелНДІдзіпрасельбуд. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[1]. ТворчасцьГалоўны кірунак творчасці — сельская архітэктура. Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі калгаса «Прагрэс» Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага раёнаў (усе 1968); Зашыр’е саўгаса «Камуніст» Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага раёнаў (1979, усе ў сааўт.)[2], Машканы саўгаса імя П. М. Машэрава Віцебскай вобласці (1981)[1] і інш. Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскіх населеных месцаў Беларусі» (Мінск, 1984)[1]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), шасцю медалямі ВДНГ СССР. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1975, у аўтарскім калектыве) за лепшае рашэнне сельскіх пасёлкаў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia