Віктар Паўлавіч Андаралаў
Віктар Паўлавіч Андаралаў (нар. 1 снежня 1933, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам Расонскага раёна, старшым архітэктарам, кіраўніком сектара ў Віцебскграмадзянпраекце, з 1981 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Віцебска[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў Віцебску[1]. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трэста «Полацксельбуд», прыбудова да будынка гаркама КПБ (1980) у Полацку, грамадска-гандлёвы цэнтр санаторыя «Вечалле» ва Ушачах (1981)[1], жылы мікрараён Білева-1 (сааўтары Н. П. Жукоўская, Н. П. Пакоева), рэканструкцыя Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплекса (сааўтар А. А. Зафатаеў)[2][3]. Аўтар артыкулаў па пытаннях сельскай архітэктуры[1]. Сям’яМае сына Адрыяна Віктаравіча Андаралава, які таксама працуе архітэктарам. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia