Створаны 1 красавіка1966 года як Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1989 - Брэсцкі політэхнічны інстытут.[1]
Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў па тэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.
Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года[2]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч[3].
28 кастрычніка2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку»[4]. Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой[5]. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда[6].
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні[7]. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта[8].
Архітэктурна-будаўнічы факультэт. З’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС.
Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
Эканамічны факультэт. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч.
Машынабудаўнічы факультэт. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю.
Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
↑Служба информации «БГ» (2020-12-18). "«Отчислили за четыре пропущенных часа?»". Брестская газета(руск.) (51 (940)): 3. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)